На адзіным дні інфармавання з працоўным калектывам філіяла Бабруйскіх цеплавых сетак сустрэліся старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Леанід Заяц, і старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель.

Леанід Канстанцінавіч у пачатку сустрэчы выказаў словы падзякі за работу, якую кожны выконвае на сваім працоўным месцы. Ад асабістага ўкладу залежыць агульны вынік. У нашай краіне забяспечваецца ўстойлівая дынаміка развіцця ва ўсіх галінах. Галоўныя дасягненні пяцігодкі - павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва, захаванне бяспекі і суверэнітэту краіны. У Беларусі робіцца ўсё, каб нашы людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана.

За 2024 год даходы насельніцтва выраслі, знізілася інфляцыя, за 4 апошнія гады пабудавана каля 17,2 мільёна кв.м жылля (у тым ліку арэнднага).
Расказваючы пра міжнародную абстаноўку, Леанід Заяц падкрэсліў: уся палітыка нашай дзяржавы накіравана на міралюбівыя адносіны да сваіх суседзяў, іншых краін. «Як сказаў Кіраўнік дзяржавы, нам не трэба чужой зямлі, мы будзем абараняць сваю ўсімі сіламі і спосабамі», - нагадаў спікер. - Прымаюцца ўсе меры, каб абараніць нашу дзяржаву, гарантаваць бяспеку». Адзін з крокаў - размяшчэнне зброі «Арэшнік», каб стрымаць спробы ворагаў паквапіцца на нашы межы і астудзіць «гарачыя» галовы.

За год каля 5,7 мільёнаў турыстаў, грамадзян еўрапейскіх дзяржаў наведалі Беларусь па бязвізавым рэжыме. Вынік - хвалебныя водгукі: госці ўбачылі чыстую дагледжаную краіну, напоўненыя таварамі магазіны, добразычлівых жыхароў.
Леанід Канстанцінавіч у дыялогу адзначыў: «Мы жывём у цёплых кватэрах, атрымліваем заработную плату і пенсіі, сацыяльна абаронены. Мы сёння маем шмат таго, чаго не маюць нашы суседзі. І ўсё гэта створана нашай працай пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта». У Беларусі будуюцца заводы, удасканальваюцца прадпрыемствы, асвоены новыя тэхналогіі і імпартазамяшчэнне, выпускаецца неабходная прадукцыя... На маючым адбыцца ў красавіку Усебеларускім народным сходзе будуць абазначаны стратэгічныя напрамкі развіцця краіны на будучую пяцігодку.
- Мы павінны на сваіх працоўных месцах зрабіць усё, каб забяспечыць далейшае эканамічнае развіццё нашай дзяржавы. Каб у грамадстве былі ўнутранае адзінства і згуртаванасць. Каб нашы прадпрыемствы сталі яшчэ эканамічна вышэйшымі і мацнейшымі. Трэба годна завяршыць бягучы год і пяцігодку, накіраваць дзейнасць на тое, каб і праз пяць гадоў мы жылі ў дастатку, міры і згодзе, - падсумаваў Леанід Заяц.

Маргарыта Бушуева, фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by