У рамках рэспубліканскага суботніка каманда Бабруйскага гарвыканкама далучылася да будаўніцтва новага хірургічнага корпуса на тэрыторыі бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя У.В. Марзона.
На чале з Ігарам Кісялём працоўны дэсант абнаўляе плітачнае пакрыццё паблізу будаўнічых работ і залілі бетон на пляцоўцы.
- Сёння ва ўсёй краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік, Бабруйск не застаўся ў баку. Мы працуем на знакавым аб'екце - будаўніцтве новага хірургічнага корпуса бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ім. У.В. Марзона. Тут вядзецца шэраг будаўнічых работ - бетанаванне, кладка пліткі, усталяванне плота. Уносім свой уклад. У мінулую суботу мы ўжо шмат зрабілі ў Бабруйску падчас гарадскога суботніка.

Як расказаў галоўны ўрач установы Уладзімір Белагураў, будаўніцтва ідзе добрымі тэмпамі. На 80% ужо гатовы другі паверх. А бліжэй да вуліцы Гогаля ўзводзіцца калона трэцяга паверха.
- Афіцыйная здача аб'екта - красавік 2027 года. Калі нашы падрадчыкі будуць працаваць і далей такімі тэмпамі, то магчыма мы завершым будаўніцтва з апярэджаннем.

Адзначым, будучы васьміпавярховы будынак пачалі ўзводзіць восенню мінулага года. Некалькі месяцаў пайшло на ўладкаванне падмурка, а ўжо ў пачатку гэтага года працоўныя пачалі ўзводзіць першы паверх. Работы праводзіць Магілёўскі будаўнічы трэст нумар 12 пры падтрымцы некалькіх субпадрадных арганізацый.









