Пытанне аб зацвярджэнні каляндарнага графіка па ўключэнні ў гаспадарчы абарот нерухомай маёмасці разгледзелі 3 студзеня на пасяджэнні Бабруйскага гарвыканкама.
У 2024 годзе ўцягнута ў гаспадарчы абарот 6 аб'ектаў нерухомай маёмасці на суму каля 760 тысяч рублёў. На 2025 год прапанавана ўключыць у графік продаж аб'екта нерухомасці, які знаходзіцца на балансе Бабруйскага краязнаўчага музея, размешчанага на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці, на вул. Крэпасны Вал, 27.
Начальнік упраўлення эканомікі гарвыканкама Ганна Рудзько паведаміла, што ў праект рашэння ўключаны аб'екты, якія плануецца выкарыстоўваць ва ўласных мэтах пасля правядзення рэканструкцыі, капітальнага рамонту, перапрафілявання і іншых мерапрыемстваў, а таксама тыя, што падлягаюць зносу. У 2025-м і наступных гадах у горадзе запланаваны знос 12 аб'ектаў і выкарыстанне ва ўласных мэтах 1 аб'екта.
Па матэрыялах БЖ