29 Студзень 2024
Каля Лядовага палаца ў Бабруйску прайшло традыцыйнае штогадовае гарадское спартыўнае свята «Бабруйская лыжня-2024». У спаборніцтвах прынялі ўдзел работнікі гарвыканкама, УАЗ «БЦБ», УУС, БГРАНС, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, калектывы фізічнай культуры і спорту, прадпрыемстваў і арганізацый горада, ветэраны і аматары лыжнага спорту.
Сярод дзяржаўных арганізацый першымі фінішную рысу перасеклі работнікі УУС Бабруйскага гарвыканкама, за імі супрацоўнікі БДРАНС, на трэцім месцы работнікі Бабруйскага гарвыканкама.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 85 каманд. Усяго 526 удзельнікаў.