Маладзёжны асветніцкі праект «PROвыбары» адбыўся ў Бабруйску. Ён даў магчымасць рабятам з бабруйскіх навучальных устаноў прадэманстраваць веды ў галіне паліталогіі. 

Интерактивный формат. Молодежный просветительский проект «PROвыборы» состоялся в Бобруйске

Сем унікальных праектаў было згенеравана падчас правядзення «сусветнага кафэ». Фармат такой гульні прадугледжвае па аднаму вядучаму на кожны праект, але яго каманда перамяшчаецца ад стала да стала, дапаўняючы сваімі ідэямі іншыя праекты. Зрабіўшы ганаровае кола і даведаўшыся пра ўсе сем тэм, рабяты спрабуюць задаць каверзныя пытанні кожнай камандзе, але адчайна абараніць і трымаць удар, калі пытанні датычацца іх стварэння. 

Кожны агучаны пункт гледжання адстойваўся камандай перад аўдыторыяй залы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сустрэча дапамагла павысіць электаральную дасведчанасць маладога пакалення. Мадэратарам сустрэчы выступіла Святлана Паўленіна, старшыня ГС ГА «БРПА».

Расказаць моладзі пра маючую адбыцца палітычную падзею цікава і даступна – такая мэта ў сумеснага праекта аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама і Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Роля СМІ ў выбарах, празрыстасць, галоснасць і сучасныя тэхналогіі - палеміку сярод падрастаючых выбаршчыкаў выклікала нават меркаванне аб стварэнні электроннага галасавання. Яшчэ навучэнцы фармулявалі ўласную думку пра тое, хто варты быць Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, якімі якасцямі павінен валодаць гэты чалавек, колькі яму павінна быць гадоў… Рабяты са стараннасцю абаранялі кожны праект, і кожная каманда атрымала запаветны сертыфікат ад галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы гарвыканкама Алены Робацень.

Дарэчы, больш за 88 тыс. маладых людзей, якія ўпершыню галасуюць, прымуць удзел у маючых адбыцца выбарах.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться