На базе Бабруйскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа 28 лютага прайшла спартакіяда «Здароўе! Маладосць! Поспех!», прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны.

Арганізавалі спаборніцтва ТЦСАН Ленінскага раёна і тэхналагічны каледж. У спаборніцтве прынялі ўдзел змешаныя каманды каледжа («Круты кед») і рабяты, якія наведваюць аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Цэнтра («Ліманад»). Мэта спартакіяды - выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця сяброўства і калектывізму, прапаганда здаровага ладу жыцця і фізічнай актыўнасці.

З прывітальным словам перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі ганаровыя госці і члены журы: Іна Новікава, намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна, дэпутат аблсавета Уладзімір Свірыдаў, дэпутат гарсавета Сяргей Чабатароў. Яны акцэнтавалі на важнасці інклюзіўных зносін моладзі, падтрыманні добрай традыцыі спартыўнага спаборніцтва. І не так важна, хто прыйдзе да фінішу першым, важныя падтрымка, сяброўства, камандны дух.

У праграме спаборніцтваў былі конкурсы з абручамі, гумкамі, мячом і нават ботамі.

Атмасферу свята надалі музычныя нумары навучэнцаў каледжа. Шанцы на перамогу і матывацыя ў абедзвюх каманд былі роўныя, спаборніцтвы выдаліся гарачымі, таму нядзіўна, што ў выніку перамагло сяброўства.
 

Фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by

Поделиться