15 студзеня з работнікамі прадпрыемства паразмаўляў старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў, генеральны дырэктар ІКУП «Агенцтва «Мінск-Навіны» Андрэй Крывашэеў.

Асноўнай тэмай дыялога стала маючая адбыцца галоўная для краіны падзея - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Спікер зазначыў, што выбіраць кандыдата неабходна з нацыянальных інтарэсаў. У сваім выступленні Андрэй Яўгенавіч таксама закрануў знешнепалітычную абстаноўку, падзяліўся журналісцкім вопытам.

- Гэтыя самыя важныя для Беларусі і народа выбары завяршаюць вялікі палітычны цыкл - тую трансфармацыю, тую працу над памылкамі, якія мы правялі па выніках 2020 года. Гэта абнаўленне асноўнага закона краіны - Канстытуцыі, гэта выбары адначасова дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў, гэта фарміраванне Савета Рэспублікі, гэта скліканне на новым канстытуцыйным падмурку Усебеларускага народнага сходу і прыняцце стратэгічных дакументаў. І прэзідэнцкія выбары вянчаюць вялікі палітычны сезон. Кожны павінен аддаць свой голас за дзеяздольную ўладу, якая зможа арганізаваць і фарміраванне задач будучай пяцігодкі, і мадэрнізацыю, і прыход новых тэхналогій у Беларусь. Плюс у нас стаяць вельмі сур'ёзныя задачы па якасці і на 2025 год, і на бліжэйшую пяцігодку. А гэта якасць прадукцыі, працы, адукацыі, медыцынскіх паслуг, жыцця. І ўсё гэта за пяць гадоў павінна быць мадэрнізавана, палепшана, - падкрэсліў Андрэй Крывашэеў.

Акрамя электаральнай кампаніі, спікер пагаварыў з калектывам пра хуткае развіццё штучнага інтэлекту, пра дзіцячую бяспеку ў Інтэрнэце і пра многае іншае. Кожны жадаючы змог задаць пытанні.

- Спадабаліся начытанасць і дасведчанасць нашага госця. Вельмі цікавыя тэмы закраналіся ў плане тэхналогій, развіцця, глабальнага палітычнага руху ў свеце. Было вельмі пазнавальна і разгорнута, - падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы Павел Салановіч, начальнік аддзела лагістыкі.

- Сустрэча прайшла на адным дыханні, адчуваецца, што Андрэй Яўгенавіч прафесіянал - вельмі ўсё падрабязна, лаканічна, дакладна расказаў пра маючыя адбыцца выбары. Мне як маме вельмі спадабалася яго ідэя пра інфармаванне пакупнікоў пра функцыі бацькоўскага кантролю ў магазінах тэхнікі, дзе прадаюць смартфоны і іншыя гаджэты. Гэта вельмі добрая рэч, гэта засцеражэ нашых дзяцей ад непатрэбнай інфармацыі ў Інтэрнеце, - адзначыла Рэната Тарасава, спецыяліст па працы з персаналам і моладдзю.

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нагадаем, пройдуць 26 студзеня. Кожны зможа аддаць голас за светлую будучыню нашай краіны і яе развіццё.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться