Нагадаем, што з 16 снежня ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»  ў Бабруйску стартаваў дабрачынны марафон «Падарым дзецям казку».

Госці тэлеканала «Бабруйск 360» на працягу некалькіх тыдняў змогуць адчуць сябе сапраўднымі чараўнікамі. Адзін з важных атрыбутаў дабрачыннага марафону - незвычайная навагодняя ёлка. На ёй размешчаны цацкі, у якіх «схаваліся» жаданні дзяцей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Рабяты ўжо пішуць свае мары і спадзяюцца на цуд.

- Мы верым, што Бог, які стварыў гэты свет, мае магчымасць парушаць законы, якія стварыў. Гэта і ёсць сапраўдны цуд. Вялікія ці маленькія, цуды ўвесь час акружаюць нас і ідуць прама ад Бога праз людзей. Кожны здольны тварыць цуды і быць «рукамі» божымі, - расказвае ўладыка.

Епіскап Серафім зачытаў ліст вучня 2 класа СШ №21. Хлопчык пажадаў сабе канструктар, малодшаму брату Даніілу грузавую машынку, а сястрычцы Кацярыне ляльку.

Серафім паабяцаў, што мары і пажаданні здзейсняцца. 

Па матэрыялах БЖ

Поделиться