Будучыня любой краіны - гэта перш за ўсё здаровыя грамадзяне. Як неаднаразова падкрэсліваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка: «Здароўе любой нацыі - гэта залог яе ўстойлівага развіцця і працвітання». Менавіта таму сёння важна захаваць здаровую нацыю і выгадаваць моцнае пакаленне. І ўвага дзяржавы да гэтай тэмы заўсёды самая пільная.
Беларусь - адна з нямногіх краін постсавецкай прасторы і еўрапейскага рэгіёну, дзе захавана і адаптавана да сацыяльна-эканамічных умоў бюджэтная сістэма фінансавання аховы здароўя. Агульныя выдаткі на ахову здароўя ў нашай краіне складаюць каля 5,0% УВП. Для параўнання: у 2024 годзе ў Расіі на ахову здароўя было накіравана 3,7 працэнта УВП.
Усё больш населеных пунктаў Беларусі ўключаецца ў дзяржаўны прафілактычны праект «Здаровыя гарады і пасёлкі».
Даведачна:
З 2024 года ў краіне для зручнасці праходжання дыспансерызацыі вызначаны тэрміны - ад аднаго да двух дзён у залежнасці ўзроставай групы. У Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь замацавана права работнікаў пры праходжанні дыспансерызацыі на вызваленне ад работы з захаваннем сярэдняга заробку.
Матэрыялы АДІ ў маі - «Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі»