У Дзень Перамогі для бабруйчан з канцэртам выступае беларуская спявачка Аляксандра Гайдук. У яе выкананні лірычныя песні пра Радзіму і любоў.

Пасля святочнага канцэрта бабруйчане прынялі ўдзел у акцыі «Праспяваем Дзень Перамогі разам». Словы і мелодыя знаёмай і блізкай кожнаму песні злучылі сэрцы і галасы ўсіх пакаленняў.

Рознакаляровыя яркія агні салюту завяршылі святочны вечар 9 Мая пазітыўным настроем.

Тэкст Маргарыты Бушуевай, bobrlife.by

Поделиться