Бяспечна акунуцца ў купель гараджане змогуць ужо 18 студзеня ўвечары і на працягу ўсяго дня 19 студзеня ў спецыяльна абсталяваным месцы - на тэрыторыі лодкавага кааператыва «Няптун-83» (вул. Садовая, 68). Гэта каля маста на Георгіеўскім праспекце.
Вячаслаў Краўчанка, старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі АСВОД:
- Выбар абумоўлены ў першую чаргу бяспекай. У звыклых месцах уладкаваць купелі не ўяўляецца магчымым - на рацэ зусім няма лёду і вельмі моцная плынь, таму выбралі найбольш прымальны варыянт. У абавязковым парадку таксама будуць дзяжурыць супрацоўнікі МНС, АСВОД і МУС.
Тут будуць устаноўлены палаткі з аўтаномным ацяпленнем, арганізавана работа палявой кухні, таксама можна будзе выпіць гарачую гарбату.

Не трэба выпрабоўваць лёс там, дзе купанне не прадугледжана: чалавек можа стаць заложнікам хуткай плыні ці вялікай глыбіні. Нажаль, нярэдкія выпадкі, калі такія апусканні сканчаюцца жаласна.
Сярод галоўных супрацьпаказанняў да заплываў у халоднай вадзе - стан алкагольнага ап'янення, сардэчна-сасудзістыя, хранічныя і нядаўна перанесеныя рэспіраторныя захворванні.

Па матэрыялах БЖ