Ад імя гарадскога выканаўчага камітэта і гарадскога Савета дэпутатаў віншуем вас з дзяржаўным святам - Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Яднанне Беларусі і Расіі - гэта не проста палітычны саюз, гэта глыбокая духоўная роднасць, заснаваная на векавых традыцыях дружбы, узаемаразумення і падтрымкі.

Гісторыя неаднаразова даказвала: разам Беларусь і Расія здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. У гэтым годзе мы адзначым 80-годдзе Вялікай Перамогі. Для нашых народаў – гэта сімвал гонару за тых, хто ў самай цяжкай, жорсткай і кровапралітнай вайне абараніў свабоду і незалежнасць Радзімы. Сумеснымі намаганнямі мы беражліва захоўваем і перадаем нашчадкам памяць аб вялікіх здзяйсненнях дзядоў, супрацьстаім спробам фальсіфікацыі гісторыі і прыніжэння значнасці беспрэцэдэнтнага подзвігу пакалення пераможцаў. 

Бабруйскім гарвыканкамам заключаны пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве з 16 рэгіёнамі-партнёрамі Расійскай Федэрацыі, у тым ліку з 5 рэгіёнамі-пабрацімамі. Разам мы рэалізуем маштабныя праекты ў эканоміцы, культуры і адукацыі.

Моцнага здароўя, дабра і росквіту. Няхай наша адзінства мацнее з кожным годам, а супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй прыносіць новыя плады на карысць нашых народаў!

 

Старшыня гарадскога выканаўчага камітэта І.М.Кісель       

Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў І.М.Рынейская

Поделиться