15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Дзень сям'і. Сутнасць свята ў тым, каб яшчэ раз падкрэсліць важную ролю сям'і ў жыцці грамадства. Бо чалавек пачынаецца з сям'і: менавіта ў ёй закладаюцца асновы асобы.

15 мая сектар па рабоце з дзецьмі ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Разам - за моцную і здаровую сям'ю" арганізаваў канцэртную праграму "Цяпло сямейнага ачага", прысвечаную Дню сям'і, для выхаванцаў і маці ДУА "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.Бабруйска".

Творчымі нумарамі гледачоў радавалі калектывы мастацкай творчасці Палаца мастацтваў: узорны харэаграфічны калектыў "Крынічка", вакальная студыя "Індыга" і салісты Паліна Рапенька і Дзяніс Гарадноў. Свята, арганізаванае артыстамі, падарыла гледачам яркія эмоцыі, выдатны настрой і незабыўныя ўражанні.

Ксенія Дашкоўская, культарганізатар сектара па рабоце з дзецьмі ДУК “Палац мастацтваў г. Бабруйска»

Фота Вікторыі Рубец

bobrlife.by

Поделиться