Дзіцячы сацыяльны прытулак прымаў гасцей, віншаванні і падарункі. Віншавалі рабят Ірына Рынейская, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў, Марына Згорская, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна, Вольга Жук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі Бабруйскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Следчага камітэта, в/ч 5527.

Навагодні паказ падарыў Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. 28 падапечных прытулку ў адказ падрыхтавалі падарункі ручной работы, актыўна ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай пастаноўцы і, канешне ж, дапамаглі выратаваць Новы год і казку. Дарэчы, жаданні менавіта гэтых юнакоў у эфіры тэлеканала «Бабруйск 360» здымалі са спецыяльнай ёлкі. І 30 снежня яны пачалі здзяйсняцца.

Акрамя салодкіх падарункаў і цацак, сертыфікат на пасцельныя прыналежнасці для выхаванцаў уручылі ад гарадскога Савета дэпутатаў. Літаральна гэтай восенню ўстанова змяніла адрас. Дзеці і педагагічны калектыў яшчэ абжываюцца ў прасторным будынку на Гогаля, 50а. Тут ствараюць хатнюю атмасферу, а дзеці адчуваюць сацыяльную абароненасць, вераць у казку і зноў загадваюць жаданні.


Фота Аляксея Слабко
Па матэрыялах БЖ