Кожны павінен адчуваць сацыяльную абароненасць, падтрымку мясцовых улад і праваахоўных органаў. Залогам поспеху ў гэтым служаць прафілактычная работа і адсутнасць фармалізму ў рашэнні задач, якія тычацца паляпшэння якасці жыцця людзей. На пасяджэнні гарвыканкама 20 снежня абмеркавалі ход выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

- Рэалізацыя Дырэктывы №1 з'яўляецца актуальнай ва ўсіх сферах дзейнасці дзяржавы і грамадства. Работа, якая праводзіцца суб'ектамі прафілактыкі і арганізацыямі горада, садзейнічала дасягненню станоўчых вынікаў, - адзначыў старшыня гарвыканкама Ігар Кісель, адкрываючы абмеркаванне па гэтай важнай тэме. 

Сітуацыя са злачыннасцю ў горадзе, супрацьпажарная бяспека, траўматызм на вытворчасці, мерапрыемствы па павышэнні бяспекі дарожнага руху і папярэджанні гібелі людзей на вадзе і яшчэ шэраг пытанняў асвятлілі ў дакладах Сяргей Паўленка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама, і Андрэй Бабін, начальнік Бабруйскага ГРА НС.

У параўнанні з 2023-м у Бабруйску ў гэтым годзе адзначаецца зніжэнне ўзроўню агульнай злачыннасці з 1530 да 1429. Па лініі крымінальнага вышуку таксама назіраецца зніжэнне з 680 да 470. Разам з тым ёсць негатыўная тэндэнцыя росту махлярстваў, у тым ліку з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, кіберзлачынстваў на 27,8% (з 334 да 427). Матэрыяльны ўрон, прычынены зламыснікамі ў выніку ўчынення такіх злачынстваў, вырас на 23,3%.

У гэтым годзе зафіксавана 93 пажары (92 - у 2023-м), у выніку якіх загінулі 7 чалавек (у 2023-м - 13).

 

Праводзіцца работа, накіраваная на ўмацаванне грамадскага правапарадку, папярэджанне НЗ і гібелі ў іх людзей, забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян. Па бяспецы на дарогах таксама на пастаяннай аснове вядзецца прафілактычная работа.

Зніжэнне траўматызму і гібелі людзей на вытворчасці - яшчэ адна са значных задач па выкананню Дырэктывы №1.

Празмернае і некантралюемае ўжыванне алкаголю - па-ранейшаму асноўны каталізатар надзвычайных здарэнняў. Прысутныя абмеркавалі дзейснасць лячэння алкагалізму напрамкам у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Догляд за пажылымі і састарэлымі грамадзянамі - яшчэ адна важная тэма, бо дарослыя дзеці ў адказе за сваіх бацькоў. 

Дробязяў у пытаннях бяспекі быць не можа. Ігар Кісель заклікаў кіраўнікоў з належнай увагай паставіцца да плана мерапрыемстваў, складзенага на наступны год.

Фота Аляксандра Анташкевіча

Па матэрыялах БЖ

 

Поделиться