Прадстаўнікі Місіі назіральнікаў ад СНД пазнаёміліся з вядомымі прадпрыемствамі горада. Першай кропкай стала кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік». Суправаджала гасцей старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская. Прадстаўнікам Місіі назіральнікаў ад СНД паказалі, як робяцца знакаміты бабруйскія зефір і дражэ, і правялі для іх сапраўдны майстар-клас. Кожны жадаючы змог паўдзельнічаць у стварэнні папулярнага зефіру «дзьмухавец». Вядома ж, не абышлося без дэгустацыі - госці высока ацанілі якасць і смак прадукцыі. 

- Некалькі маіх калег папрасілі прывезці па скрынцы бабруйскага зефіру. Я падумала, калі людзі просяць, значыць, ён нейкі незвычайны. Упершыню ўчора яго паспрабавала. Захоплена! І так супала, што сёння мы наведваем «Чырвоны харчавік»Гэта вельмі захапляльнае відовішча, уражваюць аб'ёмы вытворчасці, асартымент. Для мяне вельмі важна, што выкарыстоўваецца ручная праца: па-першае, гэта знак якасці, па-другое - магчымасць прадастаўлення працоўных месцаў. І я бачу, што тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы, - падзялілася Марына Праскурніна, прадстаўнік Місіі назіральнікаў ад СНД.

Прыемнай кропкай у завяршэнні экскурсіі па «Чырвоным харчавіку» стала падпісанне паштовак з відамі горада на Бярэзіне. Госці напісалі пасланні ў свае родныя мясціны, якія зусім хутка адправяцца па прызначэнні.

- Першае ўражанне - салодка, смачна, усё супер. Азнаёміліся з дзейнасцю прадпрыемства, работа наладжана па самых высокіх стандартах бізнесу. Прадукцыя вядома не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за яе межамі. Цяпер, калі мы на свае вочы ўбачылі ўвесь працэс, у нас яшчэ больш вырас крэдыт даверу, - адзначыў Халмурат Рашыдаў, прадстаўнік Місіі назіральнікаў ад СНД.

Адразу пасля чаявання - пераезд да гіганта прамысловасці Бабруйска «Белшыне». Гасцей цёпла сустрэлі, правялі па музеі, расказалі гісторыю прадпрыемства. Потым прадстаўнікам Місіі назіральнікаў ад СНД прадэманстравалі работу цэхаў вулканізацыі і зборачнага.

- Сёння для нас вялікі гонар пабываць на адным з найбуйнейшых у Рэспубліцы Беларусь прадпрыемстваў. З першых хвілін мы адчулі ўсю яго моц. «Белшына» ўражвае вялізнай тэрыторыяй, вытворчасцю і колькасцю супрацоўнікаў, якія тут працуюць. Мы ўражаны сацыяльнымі сферай і падтрымкай, якія прадпрыемства аказвае сваім супрацоўнікам і ветэранам, - падзялілася Уладзіслава Вярцінская, прадстаўнік Місіі назіральнікаў ад СНД.

Напрыканцы экскурсіі госці падзякавалі за цёплы прыём і паабяцалі вярнуцца ў гасцінны Бабруйск зноў.

Юлія Вернер, фота Аляксея Слабко

bobrlife.by
 

Поделиться