Прадстаўнікі гарвыканкама - намеснік старшыні Вольга Махначова, начальнік упраўлення ЖКГ Таццяна Андрэева, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Варвара Галеева - правялі сустрэчу з працоўным калектывам Бабруйскага філіяла Аўтобусны парк №2 ААТ «Магілёўаблаўтатранс». Тэма размовы - маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта і сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага горада.

Вольга Махначова заклікала работнікаў аўтобуснага парку ўдзельнічаць у выбарах і прагаласаваць за дастойнага лідэра, які будзе весці краіну да поспеху. Намеснік старшыні гарвыканкама агучыла асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада ў гэтым годзе і прагноз на 2025-ы. «Нашы прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі спрацавалі эфектыўна, - адзначыла Вольга Юр'еўна. - Забяспечана выкананне ўсіх ключавых паказчыкаў - рост намінальнай налічанай заработнай платы, прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал, паступленне сукупных даходаў у бюджэт і зніжэнне ўзроўню затрат. Значны ўклад у паказчык па інвестыцыях унесены і вашым прадпрыемствам, дзякуючы добраму кіраўніцтву і прыняццю ўзважаных рашэнняў. Думаю, жыхары горада бачаць, як аўтобусны парк імкнецца зрабіць больш камфортнымі ўмовы пражывання ў нашым горадзе».

Пра асноўныя этапы важнай для ўсёй краіны грамадска-палітычнай падзеі праінфармавала Варвара Галеева. Правядзенне электаральнай кампаніі ў пачатку года дае магчымасць падвесці вынікі завяршальнага пяцігодкі перыяду, вызначыць стратэгію і ключавыя напрамкі далейшага развіцця. У Бабруйску ўжо сфарміраваны ўчастковыя выбарчыя камісіі. З пачатку студзеня пачнецца актыўная фаза знаёмства з перадвыбарнымі праграмамі кандыдатаў у прэзідэнты. Спікер зазначыла: ад нас і нашага выбару залежыць, якой будзе наша краіна і як яна будзе далей развівацца.

Напярэдадні навагодніх свят Вольга Махначова павіншавала калектыў аўтобуснага парка і пажадала моцнага здароўя, міру, дабра, дабрабыту, спакою і ўпэўненасці ў будучыні. Да віншаванняў далучылася Таццяна Андрэева, падзякаваўшы ўсім работнікам транспартнага прадпрыемства за прафесіяналізм і добрую работу, ад якой з самай раніцы залежыць настрой бабруйчан.
Маргарыта Бушуева
Фота Аляксандра Анташкевіча
Па матэрыялах БЖ