Аксана Крупеніч назначана галоўурачом Бабруйскай цэнтральнай бальніцы. З 2015-га Аксана Мікалаеўна займала пасаду намесніка галоўнага ўрача Бабруйскай цэнтральнай бальніцы, з 2020-га - галоўнага ўрача. З 27 сакавіка 2024-га да гэтага часу была галоўурачом Бабруйскага анкадыспансера. 

Яна таксама з'яўляецца дэпутатам Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў па Машынабудаўнічай выбарчай акрузе №33.

Мае падзячныя ўзнагароды ад Магілёўскага аблвыканкама і Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама за развіццё сістэмы аховы здароўя Бабруйска і Бабруйскага раёна.

Падрыхтаваў Віктар Чабан 

Па матэрыялах БЖ

Поделиться