Чаканне Новага года шматдзетным сем'ям запомніцца як карагодамі і казачным паказам, так і праяўленай увагай і нечаканымі сюрпрызамі.
27 снежня сем'і Хацяновіч і Разанцавых ветліва сустракалі ганаровых гасцей – старшыню гарвыканкама Ігара Кісяля і старшыню гарадскога Савета дэпутатаў Ірыну Рынейскую.

Дзеці з задавальненнем распакавалі перададзеныя Дзедам Марозам і Снягуркай падарункі і падзяліліся з Ігарам Мікалаевічам і Ірынай Мікалаеўнай сваімі поспехамі ў вучобе і спорце.
Дарэчы, акцыя «Нашы дзеці» стала брэндам рэспублікі, ініцыятывай многіх працоўных калектываў, прадпрыемстваў, арганізацый і груп грамадзян, якія аб'ядноўваюцца для аказання дапамогі тым, каму яна патрэбна. За 30 год незалежнасці, суверэнітэту Беларусі для дзяцей у краіне зроблена вельмі шмат.

На працягу месяца гэты марафон дабра і міласэрнасці збірае вялікую колькасць прыхільнікаў, якія дапамагаюць усім дзецям, каму патрэбны ўвага, клопат і радасць у гэтыя дні. Акцыя «Нашы дзеці» дэманструе, як трэба ставіцца да дзяцей, каб даставіць ім радасць, каб калі і выклікаць слёзы, то толькі радасці як у дарослых, так і ў дзяцей.










Фота Аляксея Слабко
Па матэрыялах БЖ