У нашай спакойнай і гасціннай краіне жывуць прадстаўнікі 25 канфесій. Кожнаму знаходзяцца родны куток і работа, у грамадстве захоўваюцца ўзаемапаважлівыя адносіны і імкненне да развіцця для агульнага дабра.
«Беларусь - краіна міру і згоды» - тэма Адзінага дня інфармавання. 19 снежня з калектывам СТАА «Аазіс Груп» пагутарылі старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская і дэпутат Магілёўскага абласнога Савета, першы намеснік дырэктара - галоўны інжынер філіяла «Бабруйскія электрычныя сеткі» РУП «Магілёўэнерга» Рыгор Юркевіч.

У пачатку размовы Рыгор Леанідавіч расказаў аб правядзенні электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта, акцэнтаваўшы ўвагу на асноўных этапах і значнасці гэтай грамадска-палітычнай падзеі для кожнага грамадзяніна. Спікер заклікаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі датэрмінова або ў дзень выбараў 26 студзеня 2025 года, каб прагаласаваць за дастойнага кандыдата, які на пасадзе Прэзідэнта будзе трымаць курс на стабільнасць і працвітанне нашай краіны.
Аб развіцці і дасягненнях Беларусі з працоўным калектывам паразмаўляла Ірына Рынейская. Наша краіна развіваецца пад брэндам сацыяльнай дзяржавы. Рэспубліка поўнасцю забяспечвае сябе харчаваннем, а частка тавараў, якія вырабляюцца, ідзе на экспарт. Спікер зрабіла акцэнт на тым, што на высокім прафесійным узроўні работнікі «Аазіс Груп» таксама ўносяць важкі ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі. Правільная аграрная палітыка захавала сельскую гаспадарку, перспектыўна працуе прамысловасць. Напрыклад, у Бабруйску паспяхова рэалізуюцца буйныя інвестыцыйныя праекты, на прадпрыемствах выпускаецца інавацыйная і імпартазамяшчальная прадукцыя.
Ірына Мікалаеўна адзначыла, што ў свеце няма аналагаў таму, як развіваецца беларуская сацыяльная сфера. Нават у самыя няпростыя часы бюджэт дзяржавы быў сацыяльна арыентаваны. Вялікая падтрымка аказваецца мацярынству і дзяцінству, сем'ям, пажылым людзям, інвалідам. Наш горад з кожным годам прырастае новымі жылымі дамамі з камфортнай інфраструктурай, у маладых мікрараёнах з'яўляецца ўсё больш шматдзетных сем'яў.
Для беларусаў важны захаванне гістарычнай памяці, традыцыйных каштоўнасцей, пазіцыя добрасуседства і міралюбнасці, стваральнае развіццё.
- Нашай краіне сёння ёсць чым ганарыцца, што прэзентаваць і што пакінуць нашым дзецям. І ўдвая мы павінны думаць пра тое, як гэта багатая спадчына, духоўная і створаная працай людзей, перадаць маладому пакаленню, каб яны раслі і жылі ў міры і згодзе», - падкрэсліла Ірына Рынейская.
На інфармацыйнай сустрэчы работнікі прадпрыемства змаглі задаць дэпутатам пытанні.
Маргарыта Бушуева
Фота Аляксандра Анташкевіча
Па матэрыялах БЖ