19 снежня ў Бабруйскім дзяржаўным індустрыяльна-будаўнічым каледжы прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Інфармацыйную сустрэчу для педагогаў і майстроў вытворчага навучання правялі намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Уладзімір Кніга і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вераніка Вільчык.

Перад пачаткам сустрэчы Уладзімір Валянцінавіч адзначыў прыгажосць і свежы рамонт навучальнай установы, а таксама залатыя рукі навучэнцаў і іх педагогаў. Пераходзячы да асноўнай тэмы сустрэчы «Беларусь - краіна міру і згоды», выступоўца адзначыў пройдзеныя выпрабаванні 2020 года, вытрымку ціску беспрэцэдэнтных санкцый:
«Наша краіна працягвае стваральнае развіццё, цвёрда расстаўляючы прыярытэты: мір і народнае адзінства, захаванне гістарычнай памяці і традыцыйных каштоўнасцей, добрасуседства і смелыя ініцыятывы».

Падчас дыялогу з прысутнымі спікер таксама акцэнтаваў на гатоўнасці Беларусі зноў стаць краінай мірных перагавораў, бо наша дзяржава зацікаўлена ў раўнапраўных адносінах, ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве, у нарошчванні гандлёва-эканамічных сувязей і гуманітарных абменаў з усімі без выключэння краінамі. І найперш, як зразумела і лагічна, з бліжэйшымі суседзямі.
Аднак пакуль працягваецца «гарачая» фаза канфлікту ва Украіне, цяжка разлічваць на пазітыўныя зрухі ў адносінах Беларусі з шэрагам краін, у тым ліку і нашых суседзяў на заходніх рубяжах. Але беларусы глядзяць на перспектыву.

Вераніка Аляксееўна спынілася на надыходзячай знакавай для ўсёй краіны падзеі - выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі акцэнтавала, што кампанія 2025 года - гэта завяршальны этап мадэрнізацыі палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Мы ўжо жывём у рамках абноўленай Канстытуцыі і тых змен і дадаткаў, за якія краіна прагаласавала на рэферэндуме. Захавана інфраструктура выбарчых участкаў пасля правядзення адзінага дня галасавання:
«Мы бачым, наколькі ўзрасла грамадзянская самасвядомасць, разуменне таго, што мы робім выбар для сябе, для сваёй краіны, для будучыні нашых дзяцей».
Пачатак новага каляндарнага цыкла - гэта добрая магчымасць комплексна падвесці вынікі мінулага перыяду і пазначыць ключавыя напрамкі развіцця краіны і яе стратэгічныя сферы на будучы.


Па матэрыялах БЖ