Нараду па пытаннях узаемадзеяння гандлю з мясцовымі вытворцамі правёў старшыня гарвыканкама Ігар Кісель. У дыялогу ўдзельнічалі кіраўнікі бабруйскіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць харчовую прадукцыю, і гандлёвых сетак. На сустрэчы змаглі высветліць праблемныя моманты ў супрацоўніцтве, атрымаць зваротную сувязь, пачуць пытанні зацікаўленых бакоў.

На нарадзе абмеркавалі дынаміку аб'ёмаў продажу, паставак, прычыны зніжэння або росту рэалізацыі прадукцыі мясцовых вытворцаў у буйных гандлёвых сетках горада. Бабруйскія хлеб, малако, каўбаса, крупы, алей, прысмакі шырока прадстаўлены ў магазінах нашага горада. Аднак узнікаюць і некаторыя прабелы ў супрацоўніцтве паміж вытворцам і гандлем, збоі ў ланцужку паставак. Дырэктар філіяла «Дамачай» Аляксандр Лубоўскі звярнуў увагу, што бабруйскім кандытарскім вырабам праблематычна трапіць на паліцы буйных гандлёвых сетак, хоць прадукцыя канкурэнтаздольная па цане і карыстаецца попытам (напрыклад, слоеныя вырабы).
У філіяле «Бабулін гладыш» абнавіўся асартымент, але былі пытанні па пастаўцы прадукцыі ў магазіны не ў поўным аб'ёме. «Чырвоны харчавік», мясакамбінат, завод алеяў адзначылі прырост рэалізацыі іх прадукцыі ў гандлёвых сетках за 11 месяцаў.
Ігар Кісель нацэліў устараніць недапрацоўкі, плённа супрацоўнічаць з мясцовымі пастаўшчыкамі і імкнуцца павялічваць долю прысутнасці бабруйскай прадукцыі на гандлёвых паліцах горада: «Асабліва ў святочныя дні трэба максімальна задзейнічаць усіх нашых вытворцаў у гандлі». Мэр зрабіў таксама акцэнт на навагоднім афармленні гандлёвых аб'ектаў: чым прыгажэй вітрыны, тым больш людзей прыцягваюць магазіны і гандлёвыя цэнтры.
Начальнік упраўлення гандлю і паслуг гарвыканкама Алена Семянчук заклікала актыўна ўключацца ў правядзенне навагодніх акцый па прасоўванні беларускіх тавараў, задзейнічаць маркетынгавыя мерапрыемствы (дэгустацыі мясцовай прадукцыі), што дазволіць павялічыць рознічны тавараабарот у Бабруйску.
Маргарыта Бушуева
Фота Аляксандра Анташкевіча
Па матэрыялах «БЖ»