У рамках практычнай часткі комплексных вучэнняў месцам для праверкі выканання мерапрыемстваў па рэсурсным забеспячэнні органаў і падраздзяленняў Бабруйскага гаррайаддзела па НС і сумежных структур ва ўмовах надзвычайных сітуацый і ацэнкі гатоўнасці да іх стаў палігон, які прылягае да пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2.

Начальнік аддзела Андрэй Бабін прадставіў удзельнікам мерапрыемства размешчаныя на пляцоўцы з лясным масівам аб'екты, у ліку якіх казармы, рамонтныя зоны, запраўка, медыцынскі пункт, пункт прыёму ежы і іншыя, якія павінны гарантаваць бяспеку насельніцтва ў любых умовах. Былі прадэманстраваны арганізацыя аховы аб'екта, разгортванне пункта прыёму асабовага складу і тэхнікі, работа органаў і падраздзяленняў у палявых умовах.

На думку старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, такія мерапрыемствы неабходныя. Іх мэта - засцерагчы наша насельніцтва на выпадак непрадбачаных сітуацый.

Мы павінны ўмець засцерагаць сябе і абараняць сваю краіну, - падкрэсліў Анатоль Міхайлавіч . - А лепшая абарона - быць заўсёды гатовымі.

Як адзначыў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Ігар Болатаў , адпрацоўка дзеянняў пры пераходзе з мірнага на ваенны час павінна праходзіць у спакойнай абстаноўцы, каб супрацоўнікі арганізацый змаглі прааналізаваць і пры неабходнасці скарэкціраваць узаемадзеянне. Бабруйскія ратавальнікі гатовы да рэагавання на пазаштатныя сітуацыі тэхнагеннага і прыроднага характару.

Фота Вiктара ШЭЙКIНА

Па матэрыялах БЖ

Поделиться