З калектывам Бабруйскіх цеплавых сетак правялі сустрэчу дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аксана Прыходзька і Антон Каранкевіч.

Антон Каранкевіч расказаў пра поспехі у галіне аўтаматызацыі і цыфравізацыі, а таксама энергетыкі. Не абышоў бокам і пытанні бяспекі.
Аксана Прыходзька прадставіла разгорнутую карціну развіцця Бабруйска ў новым годзе. Падкрэсліла, што 80 працэнтаў бюджэтных сродкаў будзе накіравана на праекты сацыяльнай сферы. Акцэнтавала ўвагу на маючай адбыцца рабоце ў галіне добраўпарадкавання.

Бабруйчане задалі пытанні і агучылі свае прапановы па ўдасканаленні любімага горада.
Народныя абраннікі заклікалі не заставацца ўбаку і прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта Беларусі, каб і далей наша краіна ішла па шляху міру, стварэння і развіцця.

Па матэрыялах БЖ