21 April 2025
Дзень Перамогі 9 мая жыхары Бабруйска сустрэнуць на абноўленай плошчы. Увага да мемарыялаў і вайсковых пахаванняў у Беларусі заўсёды была значная. А ў год добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі - гэта аб'екты нумар адзін. Вось і ў Бабруйску знакавае месца атрымае новае аблічча. Плошчу Перамогі ўжо назвалі галоўным аб'ектам добраўпарадкавання Бабруйска на першую палову года.
