«Фандокаўскі» мост у Бабруйску перакрыюць з 21 мая. Прычына - рэнавацыя пуцеправода. Рэканструкцыяй прадугледжана поўная замена пралётных збудаванняў і рамонт апорных частак. З 21 мая будзе спынены рух транспарту і пешаходаў па гэтым мосце. Аб'езд будзе арганізаваны па вуліцы Рагачоўскай праз «Цітоўскі» мост.
Будаўніцтва «Фандакаўскага» моста пачалося яшчэ ў канцы 1980-х. Задумваўся ён як злучнае звяно паміж горадам і новым жылым раёнам, які планавалі пабудаваць на левым беразе Бярэзіны. У сярэдзіне 90-х ад гэтай ідэі адмовіліся, а горад пачаў забудоўвацца ў паўночным і заходнім напрамках. Аднак апоры моста да таго часу ўзвесці ўжо паспелі. Неўзабаве будоўлю закансервавалі. Вярнуліся да яе толькі бліжэй да «нулявых». У верасні 2001-го мост здалі ў эксплуатацыю.
Увосень 2024-га ўзмацнілі абмежаванні - перакрылі частку моста на ўезд у Бабруйск. Масу транспарту знізілі да 6 тон, а хуткасць - да 40 кіламетраў за гадзіну. Усталявалі знакі «рамонтныя работы».
Даўжыня маста - 432,9 метра. Часовыя нязручнасці акупяцца новым, бяспечным і камфортным маршрутам перамяшчэння.