24 красавіка ў 5 гадзін раніцы каля 30 хлопцаў адправіліся аддаваць свой воінскі абавязак. Праводзіць будучых салдат прыйшлі родныя, сябры, другія палоўкі навабранцаў.

- Ад службы чакаю сур'ёзнай ваеннай падрыхтоўкі, бо еду служыць у пагранічныя войскі. Цяжка раставацца з домам, блізкімі, але грамадзянскі абавязак трэба выканаць. Спадзяюся правесці час у войску з карысцю, - падзяліўся адзін з навабранцаў.

- Перад адпраўкай адчуваю толькі пазітыўныя эмоцыі, першапачаткова хацеў пайсці ў армію, таму настрой выдатны. Нязвыкла змяняць абстаноўку, але гэты этап павінен прайсці кожны мужчына, - расказаў будучы пагранічнік.

Адпраўка прызыўнікоў пачалася 22 красавіка, у першы дзень у воінскія часці накіравана каля тысячы прызыўнікоў. Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі ў красавіку-маі плануецца накіраваць каля дзесяці тысяч прызыўнікоў.

Цырымонія прыняцця прысягі ў навабранцаў пройдзе 24 мая.

У Мінабароны таксама адзначылі, што восенню гэтага года на прызыўныя камісіі плануецца выклікаць каля 43 тысяч маладых людзей.

Аляксей Слабко, фота аўтара

bobrlife.by

Поделиться