Горад на Бярэзіне рыхтуецца адзначыць Свята працы.

Начальнік аддзела спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама Аляксей Варанкоў анансаваў маштабны велапрабег, прысвечаны Першамаю.

- 1 мая ў нашым горадзе адбудзецца масавы велапрабег, прымеркаваны да Свята працы. З кожным годам колькасць удзельнікаў толькі павялічваецца. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве.

Маршрут: вул. Яловікі (Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні г. Бабруйска «Вечны агонь») - вул. Мінская - вул. Карбышава - вул. Масонава (аўтамабільная паркоўка).

Час пачатку запланаваны на 10.00.

Дарэчы, у апошнім велапрабегу, прысвечаным Дню народнага адзінства, прынялі ўдзел больш за 5000 чалавек.

bobrlife.by

Поделиться