3 Студзень 2025
У Бабруйску прадаецца будынак склада, які з'яўляецца матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю «Рэдуіт правага уваходняга плацдарма 2-га палігона» (вул. Крэпасны Вал, 27), які ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «2» «Крэпасць».
Гэты двухпавярховы цагляны будынак плошчай 545,7 кв.м з фрагментам цаглянай падпорнай сцяны вала. Плошча зямельнага ўчастка 0,4468 га.
Пачатковы кошт продажу - 1 базавая велічыня (40 BYN).
Абавязковая ўмова продажу - выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на працягу 3 гадоў з моманту продажу.
Кантактная інфармацыя па тэлефонах: 8 (0225) 680043, 680031, 762190, 8(0222)746702, 747003, 747750.