У Бабруйску прадаецца капітальны будынак, што з'яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю «Рэдуіт правага ўваходнага плацдарма 2-га палігона » (вул. Крэпасны Вал, 27). Ён ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «2» «Крэпасць».

Гэта двухпавярховы будынак плошчай 545, 7 кв. м з фрагментам цаглянай подпорной сцяны вала плошчай 42,67 кв. м.

Плошча зямельнага ўчастка - 0,4468 га.

Пачатковы кошт продажу - 1 базавая велічыня (40 BYN).

Абавязковая ўмова - выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на працягу 3 гадоў з моманту продажу.

Кантактная інфармацыя па тэлефонах:

8 (0222) 74-67-02, 74-70-03, 74-77-50, 8(017) 324-70-57, +375(29) 356-90-03, +375(29) 550- 09-52, 8 (0225) 68-00-43, 76-21-90.


Па матэрыялах БЖ­

Поделиться