Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў снежні 2024 года склала Br2693,9, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Яна вырасла ў параўнанні з лістападам мінулага года больш чым на Br360.
Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — Br3792,5. У Мінскай вобласці яна склала Br2703,2, Гродзенскай — Br2326,4, Гомельскай — Br2345, Брэсцкай — Br2436,9, Віцебскай — Br2187,1, Магілёўскай — Br2132,6.
Па відах эканамічнай дзейнасці самыя высокія заработныя платы ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — Br7375,5, фінансавай і страхавой дзейнасці — Br4978,8. Далей прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — Br3625,1, будаўніцтва — Br3143,8, прамысловасць — Br2943,4, транспартная дзейнасць, складаванне, паштовая і кур’ерская дзейнасць — Br2667,2.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў лістападзе 2024 года склала Br2331,8.