«Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь» - штогадовы конкурс сярод прадпрыемстваў-вытворцаў прамысловай прадукцыі. Бабруйск не застаўся ў баку.

ААТ «ТАіМ» - дыплом I ступені ў намінацыі «Прадукт года. Запатрабаванасць у спажыўцоў». 

ААТ «Чырвоны харчавік» - дыплом І ступені ў намінацыі «Прадпрыемства года - Лідэр у галіне імпартазамяшчэння».

ААТ «ФанДАК» - дыплом I ступені ў катэгорыі «Дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць».

Місія конкурсу — садзейнічанне павышэнню канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў прыярытэтных галін прамысловасці Беларусі на ўнутраным і знешніх рынках, стымуляванне прадпрыемстваў да ўдасканалення якасці прадукцыі, павышэння эфектыўнасці кіравання і ўкаранення перадавых практык.

Віншуем пераможцаў!

bobrlife.by

Поделиться