Магазін «Спадарожнік» ТАА «МосПрадуктСэрвіс» на вуліцы Апермана ў Бабруйску абследавала рабочая група ў складзе намесніка старшыні Бабруйскага гарвыканкама Вольгі Махначовай, начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг гарвыканкама Алены Семянчук і першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска Ірыны Пракопчык.

Па словах Вольгі Махначовай, пры наведванні гандлёвага аб'екта ўвага надавалася абсалютна ўсяму.

- Мы паглядзелі ўсё, пачынаючы з прылеглай тэрыторыі. Звычайна пры маніторынгу гандлёвага аб'екта зважаем на стан фасада і ўваходнай групы, каб любому пакупніку было не толькі камфортна, але і прыемна зайсці ў гандлёвы аб'ект. Нажаль, тое, што мы ўбачылі ў «Спадарожніку», не ў поўнай меры адпавядае гэтым патрабаванням. Для навядзення парадку неабходна шмат намаганняў, і гэта датычыцца літаральна ўсяго. Таму мы бяром гэты аб'ект на кантроль. Будзем працаваць і з суб'ектам гандлю, і з уласнікам маёмасці, - адзначыла намеснік старшыні.

Наколькі заўвагі былі ўлічаны і наколькі аператыўна адміністрацыя магазіна адрэагавала на іх - працоўная група праверыла ў той жа дзень, наведаўшы гандлёвы аб'ект з удзелам спецыялістаў Бабруйскага занальнага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Па выніках абследавання санітарнай службай горада ў дачыненні да загадчыка магазіна «Спадарожнік» пачаты адміністрацыйны працэс за рэалізацыю тавару з прыкметамі недабраякаснасці, выдадзена ўказанне на выняцце з абарачэння недабраякаснай прадукцыі. Упраўленнем гандлю і паслуг гарвыканкама дадзены рэкамендацыі суб'екту гаспадарання ў частцы выканання правілаў гандлю (выкладка тавару, цэннікі, наяўнасць прадукцыі з дзяржаўнай сімволікай, арганізацыя работы кантрольных вагаў для пакупнікоў) і санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства (прывядзенне ў належны від гандлёвай залы, халадзільнага, гандлёвага абсталявання і прылеглай тэрыторыі).

Плануецца правядзенне дадатковых наглядных мерапрыемстваў.

Алена КАРПЕНКА, фота аўтара, bobrlife.by
 

Поделиться