Міністэрствам юстыцыі вызначаны найлепшыя ў галіне рэгістрацыі бізнесу. Бабруйск - у лідэрах. Званне лепшага спецыяліста рэгіструючага органа па выніках 2024 года прысвоена Марыі Размарыцы - намесніку начальніка аддзела знешнеэканамічных сувязей, прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці ўпраўлення эканомікі Бабруйскага гарвыканкама.

Забеспячэнне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу па-ранейшаму застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. І першае, з чым сутыкаецца на сваім шляху будучы прадпрымальнік, - гэта стварэнне сваёй справы.

І калі распрацоўка і ўдасканаленне правілаў адкрыцця бізнесу - задача Міністэрства юстыцыі, то іх рэалізацыя - справа рэгіструючых органаў і іх канкрэтных спецыялістаў.

bobrlife.by

Поделиться