У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 г. №207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе аб старце з 1 красавіка 2025 г. нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».

Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты, у склад якіх войдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць найлепшых бізнесменаў у намінацыях:

  • «Паспяховы старт»

  • «Стабільны поспех» (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);

  • «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;

  • «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;

  • «Эфектыўны індывідуальны бізнес» (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) - у Бабруйскі гарвыканкам, адміністрацыі Ленінскага або Першамайскага раёна г. Бабруйска.

Прыём заявак будзе здзяйсняцца да 1 чэрвеня 2025 года.

Удзел у конкурсе бясплатны.

Пры ўзнікненні пытанняў, звяртацца па тэлефоне 8 (0225) 68 00 42 (Размарыца Марыя Леанідаўна - намеснік начальніка аддзела знешнеэканамічных сувязей, прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці ўпраўлення эканомікі гарвыканкама).

Поделиться