5 Сакавік 2025
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў - аўтараў літаратурных твораў, якія былі выдадзены ў 2024 годзе, прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія». Аб гэтым паведамілі ў ведамстве.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі», «Лепшы твор прозы», «Лепшы твор драматургіі», «Лепшы твор публіцыстыкі», «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства», «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва», «Лепшы дэбют».
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 красавіка.