Юных бабруйчан запрашаюць прыняць  удзел у штогадовым рэспубліканскім конкурсе на лепшы малюнак экалагічнай тэматыкі. У творчым спаборніцтве могуць праявіць свае здольнасці дзеці ва ўзросце ад 3 да 10 гадоў.

На конкурс прымаюцца малюнкі ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія характарызуюць беражлівыя адносіны да прыроды.

Для ўдзелу ў конкурсе дзіцячы малюнак неабходна накіраваць да 14 лютага 2025 года ў Бабруйскую гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Кожная конкурсная работа суправаджаецца інфармацыйным лістом з указаннем назвы ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнага імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і кантактнага тэлефона аднаго з бацькоў/апекуна.

Конкурс арганізаваны ў тры этапы. Першы этап праводзіцца Бабруйскай гаррайінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзе вызначаюцца найлепшыя работы Бабруйска і Бабруйскага раёна. Другі этап праводзіцца Магілёўскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з вызначэннем найлепшых работ Магілёўскай вобласці. Заключны трэці этап будзе праходзіць у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і вызначыць найлепшыя работы Рэспублікі Беларусь.

Па ўсіх пытаннях, якія датычацца правядзення конкурсу, звяртайцеся ў Бабруйскую гаррайінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па адрасе: 213826, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Савецкая, 95А, ці па тэлефоне 8(0225) 74-54-57.

Поделиться