З 17 чэрвеня 2024 года дзейнічае экстэрытарыяльны прынцып, які дае права заяўніку звярнуцца па розныя даведкі ў любую службу «Адно акно» на свой выбар незалежна ад падведамнасці гэтых адміністрацыйных працэдур.

Напрыклад, раней грамадзянін, які прапісаны ў Бабруйску, атрымаць даведку аб тым, што ён знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, мог толькі ў службе «Адно акно» Бабруйскага гарвыканкама. Сёння, знаходзячыся ў іншым населеным пункце, ён можа звярнуцца ў любую службу «Адно акно»  - яго заява будзе перанакіравана па кампетэнцыі, і працэдура будзе ажыццёўлена.

Служба «Адно акно» размяшчаецца па адрасе: г. Бабруйск, пл. В. І.Леніна. 1. Абслугоўванне праходзіць па электроннай чарзе.

 

ГРАФІК РАБОТЫ СЛУЖБЫ «АДНО АКНО»:

панядзелак, субота - з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00;

аўторак, чацвер, пятніца - з 8.00 да 18.00;

серада - з 8.00 да 20.00;

нядзеля - выхадны.

Папярэдні запіс на прыём у службу «Адно акно» ажыццяўляецца па тэлефонах: 8-00-61, 68-00-62.

 

Поделиться