Дарагія бабруйчане!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з Новым годам!

Гэта свята для кожнага з нас сімвалізуе новыя надзеі, новыя мары і новыя магчымасці. У той жа час ён дазваляе азірнуцца назад, падвесці вынікі пражытага года і адзначыць, чаго нам удалося дасягнуць.

Адыходзячы 2024 год быў змястоўным і дынамічным.  Мы разам шукалі і знаходзілі патрэбныя рашэнні, працавалі для дабрабыту нашых сем'яў. 

Год якасці нагадаў нам, як дорага ўсё тое, што створана і ствараецца сваімі рукамі. Мы захавалі пазітыўную дынаміку развіцця нашага горада. У ліку эканамічных дасягненняў - захаванне станоўчага знешнегандлёвага балансу, пашырэнне геаграфіі рынкаў збыту. Значна вырас экспартны патэнцыял, рэалізуюцца праекты па мадэрнізацыі і стварэнню новых вытворчасцей, распрацоўваюцца новыя віды прадукцыі. Уведзены ў строй новыя дамы, добраўпарадкаваны вуліцы, набыта сучаснае медыцынскае абсталяванне. Гэтыя поспехі - вынік нашай зладжанай работы, ініцыятывы і любові да роднага горада. Шчыра дзякуем за ваш уклад у развіццё горада, за актыўнасць, працавітасць і клопат аб будучыні. 

Поспехамі радавалі нас юныя бабруйчане: на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах заваявана 14 дыпломаў, у рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару - 19 дыпломаў. 

Бабруйск заўсёды славіўся сваімі спартыўнымі дасягненнямі. На афіцыйных міжнародных спартыўных спаборніцтвах заваявана звыш 36 медалёў рознай вартасці. Пераможцамі чэмпіянатаў Еўропы сталі Курачкіна Ірына, Каладзінская Ванэса, Бурдзь Уладзіслаў, Уладзіслаў Літвінаў. Пяціразовым пераможцам Паралімпійскіх гульняў у Парыжы стаў наш зямляк Ігар Бокій. І гэта добрая нагода для гонару.

Актыўны ўдзел у адзіным дні галасавання паказаў высокі ўзровень грамадзянскай адказнасці гараджан. Мы разам вызначаем будучыню нашай маладой, незалежнай і мірнай краіны. Дзякуй за ваш сапраўдны патрыятызм!

Надыходзячы 2025-ы стане чарговым этапам нашай сумеснай плённай працы. У год святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне мы павінны акружыць асаблівым клопатам і цяплом нашых ветэранаў, якія абаранілі свабоду і незалежнасць краіны, у якой сёння мы жывём, працуем і гадуем дзяцей.

 

Дарагія сябры!

Няхай надыходзячы год апраўдае ўсе нашы надзеі і будзе для ўсіх нас добрым, прынясе ў кожны дом і кожную сям'ю  шчасце і дабро, мір і згоду, будзе шчодрым на шанцаванне і поспех!

Няхай вас захоўвае і сагравае любоў родных і блізкіх! Здароўя, поспехаў і ўсяго найлепшага!

 

З Новым годам, Бабруйск!

 

Старшыня гарадскога выканаўчага камітэта І.М.Кісель       

Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў І.М.Рынейская  

Поделиться