Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны

органаў унутраных спраў горада Бабруйска!

Ад імя гарадскога выканаўчага камітэта і гарадскога Савета дэпутатаў віншуем вас з прафесійным святам - Днём міліцыі!

Гэты дзень аб'ядноўвае ўсіх, каму дарагі лёс краіны, хто стаіць на варце бяспекі нашай дзяржавы, хто сваёй працай умацоўвае моц і аўтарытэт нашай Радзімы.

Ваша самаахвярная служба - гэта заклад грамадскай стабільнасці, гарантыя абароненасці і спакою жыхароў.

Выказваем падзяку асабістаму складу органаў унутраных спраў горада Бабруйска за самаадданую службу. Мы ганарымся вамі, сапраўднымі патрыётамі Беларусі!

Упэўненыя, што і надалей вы будзеце сумленна і годна выконваць пастаўленыя задачы, цвёрда стаяць на варце законных правоў і інтарэсаў бабруйчан.

Глыбокая ўдзячнасць ветэранам - мудрым настаўнікам, чый вопыт і веды запатрабаваны па сёняшні дзень.

Напярэдадні прафесійнага свята шчыра жадаем мірнага неба, спакойнай службы, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях. Няхай Ваша жыццё заўсёды будзе напоўнена радаснымі падзеямі, прызнаннем і павагай людзей.

 

Старшыня гарадскога выканаўчага камітэта І.М.Кісель

Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў І.М.Рынейская

 

 

Поделиться