У Рэспубліцы Беларусь праводзіцца работа па замене касавага абсталявання.
Работа ў Рэспубліцы Беларусь па замене касавага абсталявання, якое адпавядае новым патрабаванням, праводзіцца са снежня 2022 г. у мэтах выканання Саюзнай праграмы па інтэграцыі інфармацыйных сістэм маркіроўкі, зацверджанай Дэкрэтам Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы 04.11.2021 № 6 «Аб Асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021 - 2023 гады», і выканання ўзятых на сябе Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў у рамках інтэграцыйных працэсаў.
Работы па замене (абнаўленні) парка касавага абсталявання ў Рэспубліцы Беларусь, які адпавядае новым патрабаванням, павінны быць завершаны:
да 1 студзеня 2025 года - у суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць продаж тавараў, маркіраваных уніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі;
да 1 красавіка 2025 года - у суб'ектаў гаспадарання, якія не ажыццяўляюць продаж тавараў, маркіраваных уніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі.
Па стане на 22.11.2024 у Рэспубліцы Беларусь:
дапушчаны да выкарыстання 13 мадэлей касавых падсумоўваючых апаратаў і білетадрукавальных машын, якія могуць выкарыстоўвацца ў сферы паслуг, транспарту і гандлю, 4 з якіх прызначаны для рэалізацыі маркіраваных тавараў;
дапушчаны да выкарыстання 16 мадэлей праграмных кас, 15 з якіх можна выкарыстоўваць пры рэалізацыі маркіраваных тавараў.
Даведачна. Інфармацыя аб дапрацаваных да новых патрабаванняў мадэлях касавых падсумоўваючых апаратаў і праграмных кас размяшчаецца на сайце МПЗ у раздзеле Падатковы кантроль/Кантроль за прыёмам сродкаў плацяжу і выкарыстаннем касавага і іншага абсталявання/Пералік касавага абсталявання, якое адпавядае новым патрабаванням (https://nalog.gov.by/tax_control/payment_control/list_of_models/). У інфармацыі ўказваюцца кантактныя дадзеныя аператараў праграмных касавых сістэм і вытворцаў касавых падсумоўваючых апаратаў.
Каб пазбегнуць напружанасці і негатыўных наступстваў для карыстальнікаў касавага абсталявання, рэкамендуем карыстальнікам касавых падсумоўваючых апаратаў, у першую чаргу мадэлей, якія не будуць дапрацоўвацца, неадкладна звяртацца да аператараў праграмных касавых сістэм і пераходзіць на выкарыстанне праграмных кас. Гэта дазволіць у планавым рэжыме замяніць ваша касавае абсталяванне, пазбегнуць чаргі, а таксама прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.
Таксама прапануем усім карыстальнікам касавага абсталявання звярнуцца да аператараў праграмных касавых сістэм, вытворцаў касавых апаратаў, для заключэння дагавораў на пастаўку касавага абсталявання і ўстанаўлення мер адказнасці за іх невыкананне, падачы заявак на замену (абнаўленне) праграмных кас і касавых апаратаў. Гэта неабходна для планавання работы аператараў праграмных касавых сістэм, вытворцаў (заяўнікаў) касавых апаратаў, цэнтраў тэхнічнага абслугоўвання, РУП «Інфармацыйна - выдавецкі цэнтр па падатках і зборах», а таксама для планавання работы вашых аб'ектаў гандлю і аказання паслуг.
Калі сёння вамі не будуць прыняты неабходныя меры па замене або абнаўленні вашага касавага абсталявання, заўтра вы сутыкнецеся з шэрагам праблем, уключаючы чэргі і працяглыя чаканні цэнтраў тэхнічнага абслугоўвання, аператараў праграмных кас, якія не дазволяць вам да запланаваных тэрмінаў, а менавіта да 1 студзеня 2025 года і да 1 красавіка абнавіць касавае абсталяванне.
З 1 ліпеня 2025 года за выкарыстанне касавага абсталявання, якое не адпавядае новым патрабаванням, да суб'ектаў гаспадарання будзе прымяняцца адміністрацыйная адказнасць за парушэнне парадку выкарыстання касавага абсталявання (артыкул 13.15 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).
Звяртаем увагу, што пытанне аб пераносе тэрмінаў пераходу на новае касавае абсталяванне не разглядаецца!
Паводле інфармацыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь актуалізаваны Пералік мадэлей (мадыфікацый) КСА, якія могуць быць дапрацаваны заяўнікамі да адпаведнасці новым патрабаванням да КСА, а таксама Пералік мадэлей (мадыфікацый) КСА, якія не могуць быць дапрацаваны заяўнікамі да адпаведнасці новым патрабаванням да КСА.
Прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці
