Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт інфармуе аб правядзенні інфармацыйна-тлумачальнай работы з суб'ектамі гаспадарання ў частцы замены касавых апаратаў, якія выкарыстоўваюцца, праграмнымі касамі ў мэтах своечасовага пераходу з 1 ліпеня 2025 г. на новае касавае абсталяванне. 

Рабочыя сустрэчы будуць праведзены на базах адміністрацый Ленінскага раёна г. Бабруйска 17.12.2024 у 14.00 (вул. Савецкая, 78), і Першамайскага раёна г. Бабруйска 18.12.2024 у 11.00 (вул. Ульянаўская, 5) з удзелам прадстаўнікоў падатковых органаў, цэнтраў тэхнічнага абслугоўвання касавага абсталявання, аператараў праграмных касавых сістэм, банкаўскіх устаноў і іншых зацікаўленых.

Запрашаем усіх зацікаўленых. Папярэдні запіс па нумары тэлефона 8(0225) 680039.

Паводле інфармацыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь актуалізаваны Пералік мадэляў (мадыфікацый) КПА, якія могуць быць дапрацаваны заяўнікамі да адпаведнасці новым патрабаванням да КПА, а таксама Пералік мадэляў (мадыфікацый) КПА, якія не могуць быць дапрацаваны заяўнікамі да адпаведнасці новым патрабаванням да КПА.

Поделиться