У Беларусі жывыя елкі пачнуць прадаваць прыкладна з 18 снежня. Пра гэта расказала начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава.

Першыя ёлачныя кірмашы адкрыюцца ў Брэсцкай вобласці. Пасля гэтага гандаль натуральнымі навагоднімі елкамі пачнецца і ў астатніх рэгіёнах Беларусі. Плануецца, што ў краіне будуць працаваць 590 ёлачных кірмашоў.

У розніцу жывыя навагоднія елкі да 50 см будуць каштаваць прыкладна Br5, да 1 м - Br13, да 2 м - Br16, да 3 м - Br23. Цэны на букеты будуць стартаваць ад Br4, на елкі ў кадках - ад Br28.

Па матэрыялах БЕЛТА

Поделиться