У Магілёве адбудзецца кастынг для рэаліці-шоў «Фабрыка блогераў».
У беларускім тэлевізійным праекце можа прыняць удзел любы блогер, у тым ліку які толькі пачынае. Апроч папулярнасці, якое прынясе ўдзел у шоў, вабіць і галоўны прыз – 20 000 рублёў.
Такім чынам, прыём заявак на першае ў краіне блогерскае рэаліці-шоў «Фабрыка блогераў» пачаўся 1 снежня. Анкеты можна падаць да 8 снежня.
У праекце прымуць удзел зорныя беларускія і расійскія ментары, а таксама 15 самых перспектыўных удзельнікаў.
9-10 снежня журы вызначыць 100 удзельнікаў па анкетах і запросіць 14 снежня на вочны кастынг у Магілёў. Там прадзюсеры выберуць 15 чалавек, якія будуць змагацца за званне лепшага блогера.
Здымаць рэаліці-шоу плануецца з 22 па 30 снежня.
Трэба запоўніць анкету, зрабіць рэпост афішы праекта ў Instagram з адзнакай акаўнта.
Даведацца пра ўсе падрабязнасці можна на сайце.