У Беларусі пасеялі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) на 306,9 тыс. га, што складае 50,6% да плана, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Тэмпы пасяўной перавышаюць леташнія. У Брэсцкай вобласці збожжавыя пасеяны на плошчы 90,2 тыс. га, у Віцебскай — 9,2 тыс. га, у Гомельскай — 44,3 тыс. га, у Гродзенскай — 64 тыс. га, у Мінскай — 51,2 тыс. га, у Магілёўскай — 47,9 тыс. га.
Глеба пад сяўбу падрыхтавана на 450,8 тыс. га, што складае 74,4% ад плана, праведзена ўзворванне на 341,9 тыс. га (52%).
Лён-даўгунец пасеяны 4,29 тыс. га (8,8% да плана).
Вядзецца падкорм культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы звыш 1,4 млн. га (95,2% да плана), азімы рапс — 417,1 тыс. га (94,7% да плана). У многіх рэгіёнах ужо вядзецца другі падкорм. Паводле даных на 31 сакавіка, назапашана 824,5 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 70,6% ад плана.
Вышэй за леташнія і цяперашнія тэмпы работ па закрыцці вільгаці на палях. Работы праведзены на плошчы звыш 1 млн. га, або 63,8% да плана. Вядзецца таксама вапнаванне кіслых глеб: яно выканана на плошчы 51,4 тыс. га, што складае 20,6% ад плана. Даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрыманні аптымальнага глебавага асяроддзя. Таксама ўносяцца арганічныя ўгнаенні.