З 17 па 21 лютага 2025 года праводзіцца мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму». Тыдзень нулявога траўматызму арганізаваны з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму у арганізацыях (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.
Прынцыпамі правядзення Тыдня нулявога траўматызму з'яўляюцца: прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе; адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы; уцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы; ацэнка і кіраванне рызыкамі на вытворчасці; навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.
Зацверджаны план па правядзенні з 17 па 21 лютага 2025 года мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму».
На гэтым «тыдні» пастаўлена мэта - ніводнага траўміраванага.