У перыяд з 25 па 29 лістапада 2024 года праводзіцца мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму». Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.

Прынцыпамі правядзення Тыдня нулявога траўматызму з'яўляюцца: прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе; адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы; уцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы; ацэнка і кіраванне рызыкамі на вытворчасці; навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.

Зацверджаны ПЛАН па правядзенні з 25 па 29 лістапада 2024 года мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму». 

На гэтым «тыдні» пастаўлена мэта - ніводнага траўміраванага».

Поделиться