16 студзеня ў працоўных калектывах Бабруйска пройдзе Адзіны дзень інфармавання. Галоўнай тэмай абмеркавання стане «Удзел у выбарах - права і грамадзянскі абавязак кожнага».
Сустрэчы праходзяць напярэдадні ключавой грамадска-палітычнай падзеі пяцігоддзя. За апошнія месяцы і тыдні пра прэзідэнцкія выбары сказана шмат. А можа, нават і ўсё. Аб неабходнасці правядзення іх на высокім узроўні і строга ў адпаведнасці з законам гаворыць і Кіраўнік дзяржавы: «Як звычайна, па-беларуску, чыста, акуратна, на вачах усёй сусветнай супольнасці выберам свайго Прэзідэнта» (з выступлення А. Лукашэнкі 19 кастрычніка 2024 г. на фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2024» у г. Валожыне).
Але ці сапраўды сказана ўсё? Размова не пра каляндарны план выбараў і нават не пра веданне праграм кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Дакладней, не толькі пра гэта.
З аднаго боку, кожнаму з нас вядома, што выбары - гэта важны і адказны этап, які вызначае будучыню і напрамкі развіцця любой суверэннай дзяржавы; удзел у выбарах - гэта права беларускіх грамадзян, а не абавязак. Але, з іншага боку, гэтыя пасылы маюць даволі агульны характар і могуць быць прыменены да любой электаральнай кампаніі. Таму падчас сустрэч у працоўных калектывах інфармацыйна-прапагандысцкія групы канкрэтызуюць і разгледзяць пытанні, зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца ў нашай краіне і за яе межамі тут і зараз: пра правільнасць выбранага 30 гадоў таму вектара руху беларускага народа ў XXI стагоддзі, пра нашы дасягненні і поспехі; пра тое, што выбіраць і вызначацца са сваёй будучыняй мы будзем толькі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, зыходзячы з нашых традыцый і каштоўнасцей, улічваючы гістарычныя асаблівасці і культуру, а таксама пра іншыя пытанні, якія хвалююць нашых грамадзян. Але, з іншага боку, пра гэта трэба не толькі казаць.
Для таго, каб захаваць і прымножыць дасягнутае, трэба абавязкова прыйсці 26 студзеня 2025 года на свой выбарчы ўчастак і зрабіць правільны выбар.
Па матэрыялах БЖ