З надзеяй на дапамогу і разуменне ідуць бабруйчане на прыём да старшыні гарвыканкама Ігара Кісяля. Скаргі, просьбы, падзякі, ініцыятывы для горада… - з якім бы пытаннем ні звярнуліся заяўнікі, усіх уважліва выслухаюць і прапануюць варыянты рашэння. На прыёме заўсёды прысутнічаюць спецыялісты структурных падраздзяленняў гарвыканкама і гарадскіх службаў, якія ў курсе сітуацый і дапамагаюць больш глыбока вывучыць праблему.
На прыём да мэра 23 красавіка звярталіся з шырокім дыяпазонам пытанняў. Бабруйчанку, якая жыве ў інтэрнаце на бульвары Маладзёжным, хваляваў тэхнічны стан памяшканняў агульнага карыстання. Мэр растлумачыў, што ў гэтым інтэрнаце праз некалькі гадоў плануецца капітальны рамонт. Жанчына паскардзілася, што некаторыя жыхары не выконваюць элементарныя правілы прыстойнасці і паводзін: смецце, гучная музыка і распіццё спіртных напояў, высвятленне адносін пад вокнамі ў двары. Каб спыніць такія выпадкі парушэння грамадскага парадку, Ігар Кісель даў даручэнне ўключыць мікразону ў маршрут патрулявання УУС. Узнімалася таксама пытанне аб кампенсацыі затрат па інтэрнаце, якія павінны аплачваць жыхары. Ігар Мікалаевіч даручыў даць грамадзянцы пісьмовы адказ і падрыхтаваць інфармацыю ў СМІ: людзі павінны ведаць, за якія паслугі плацяць.

Шматдзетныя сем'і не згодныя з адчувальным павелічэннем кошту квадратнага метра пры будаўніцтве жылога дома. Узнікаюць пытанні крэдытавання і іншыя спадарожныя. Заяўнікі атрымалі тлумачэнні на прыёме. «Уважліва чытайце заканадаўства», - параіў Ігар Кісель.
Бабруйчанін папрасіў гарадскую ўладу звярнуць увагу на падтрыманне належнага стану тэрыторыі і пакос расліннасці каля ракі Бабруйкі, дзе тры гады таму правялі добраўпарадкаванне прыбярэжнай зоны. «Возьмем на заметку», - паабяцаў старшыня.

На прыёме вырашалі жыллёвае пытанне са шматдзетнай мамай: выдзеліць ёй арэнднае або сацыяльнае жыллё. Пажылая жанчына патрапіла ў цяжкую жыццёвую сітуацыю і прыйшла прасіць аб дапамозе: неабходна спілаваць дрэвы ў агароджы на могілках, дзе пахаваны яе родныя.
Не абышлося і без жыллёва-камунальных праблем: падключэнне водазабеспячэння пасля капрамонту, уборка смецця, магчымасць адкрыцця скразнога праезду да дарогі для жыхароў дома.
Гараджане на прыёме атрымалі кампетэнтныя адказы і тлумачэнні, некаторыя пытанні ўзяты на кантроль.
Маргарыта Бушуева, фота Аляксандра Анташкевіча
Па матэрыялах БЖ