Рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь - 2025» стартуе 1 лютага. Падзея пройдзе 23-і раз. Арганізатарамі па традыцыі выступяць Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме. 

Прыём заявак працягнецца да 30 верасня 2025 года. Паспрабаваць свае сілы прафесіяналам галіны і падарожнікам прапануецца ў 13 намінацыях: «Я пазнаю Беларусь», «Экскурсавод года», «Турыстычная кампанія года», «Сродак размяшчэння года», «Санаторый года», «Аграэкасядзіба года», «Матэрыял года», «Музей года», «Фатаграфія года», «Аб'ект экалагічнага турызму года», «Аб'ект прамысловага турызму года», «Аб'ект рэлігійнага турызму года», «Падзейнае мерапрыемства года». 

Арганізатары адзначаюць, што апошнія гады конкурс карыстаецца асабліва вялікім поспехам. Так, у 2024 годзе было пададзена 1772 заяўкі. Для параўнання, у 2023 годзе - 835. Найбольш папулярнымі летась сталі намінацыі «Фатаграфія года» (484 заяўкі), «Я пазнаю Беларусь» (431 заяўка) і «Падзейнае мерапрыемства года» (146 заявак).

Намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык падчас узнагароджання пераможцаў у снежні 2024-га адзначыў:

- На гэты раз конкурс быў рэкордным ва ўсіх адносінах - і па колькасці заявак, іх зместу, падыходам удзельнікаў, і па напале барацьбы. Павялічылася і колькасць партнёраў конкурсу, многія з іх, дарэчы, таксама ўдзельнічаюць у спаборніцтве. Гэта сведчыць пра тое, што не толькі развіваецца конкурс, але і развіваецца наш унутраны турызм. Тыя непаўторныя, унікальныя прадукты, якія ўбачым, тыя цікавыя праекты, якія прадстаўлены, паказваюць шматграннасць галіны. 

Нагадаем, конкурс накіраваны на прыцягненне ўвагі да тургаліны і яе патэнцыялу, папулярызацыі адпачынку ў краіне, фарміравання станоўчага іміджу індустрыі гасціннасці, павышэнне прэстыжу прафесій у сферы турызму і заахвочванне за ўклад у развіццё напрамку. 

СБ

Поделиться